Украінцы заяўляюць, што разбітыя расійскія аддзелы ўцякаюць да мяжы

Па розных звестках, акрамя БТРаў, грузавікоў, у ёй было да 30 танкаў. Калона прарывалася да Новаазоўска і Марыупаля. Першы бой прынялі ўкраінскія памежнікі, далей калону спрабавалі спыніць добраахвотныя батальёны і войска. Украінскія СМІ паведамляюць, што у калоне былі не найміты, а расійскія вайскоўцы, некалькі іх яны ўзялі ў палон.

Як інфармуе сайт censor.net.ua, у раёне Новаазоўска гараць падбітыя расійскія танкі. Ацалелая тэхніка і вайскоўцы адыходзяць да мяжы. Паведамляецца, што ў гэтым раёне актыўна працуе ўкраінская авіяцыя. Верагодна, менавіта яе ўдары і спынілі прарыў расійскай бранятэхнікі. Таксама авіяцыя нанесла ўдары па калоне баевікоў каля горада Краснадон у Луганскай вобласці.

Фота — АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі