Украінцы захапілі ў палон групу расійскіх дэсантнікаў

Расіяне не прызнаюць, што яны найміты ці добраахвотнікі. На гэта звяртае ўвагу ўкраінскі бок, калі сцвярджае, што на тэрыторыі Украіны ваююць расійскія войскі. Аднаго з палонных шпіталізавалі, падчас боя ён атрымаў апёкі. Як адзначае сайт censor.net.ua, гэта — Арцём Кузьмін, механік-кіроўца, якога прызвалі ў войска з Ёшкар-Алы (рэспубліка Марый Эл).  

Украінскі бок спадзяецца, што расійскіх палонных удасца абмяняць на ўкраінцаў, якія знаходзяцца ў расійскім палоне, найперш на лётчыцу Надзею Саўчанку.

Кіеў пацвярджае, што расійскія войскі прарываюцца да Марыупаля

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі