Кіеў пацвярджае, што расійскія войскі прарываюцца да Марыупаля

Паводле яго інфармацыі, раніцай каля населеных пунктаў Шчарбак і Новаазоўск мяжу з боку Расіі парушыла калона бранятэхнікі: 10 танкаў, 2 БМП і 2 грузавікі. Па іншых звестак, тэхнікі было ў некалькі разоў больш — толькі танкаў да 30-ці.

Украінскія памежнікі ўступілі ў бой і спынілі прасоўванне асноўнай часткі бранятэхнікі. Траса Новаазоўск — Марыупаль знаходзіцца пад кантролем украінскага войска, інфармуе сайт censor.net.ua.

Таксама паведамляецца пра баі ў Маркіна, дзе байцы батальёнаў "Данбас" і "Дняпро-1" трымаюць абарону. Імі ўжо знішчана да 6 танкаў. Добраахвотнікі са згаданых батальёнаў заклікаюць жыхароў Марыупаля выступіць на абарону свайго горада.

Фота — Reuters, УНІАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі