Украінцы затрымалі беларуса, які ехаў у Славакію з балгарскім пашпартам

Беларуса затрымалі ўкраінскія памежнікі ў пункце пропуску "Ужгарад". У рэйсавым аўтобусе ён ехаў у Славакію з балгарскім пашпартам, у якім быў заменены здымак. Як паведамляе сайт ua-reporter.com, грамадзяніна Беларусі прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за спробу незаконнага перасячэння мяжы. Таксама супраць яго могуць распачаць крымінальную справу за падробку пашпарта.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі