Вы тут

Украінцы запускаюць рачны турыстычны маршрут у Беларусь

УНІАН

Украінцы запускаюць рачны турыстычны маршрут у Беларусь. Праект стартуе ў красавіку 2020-га. Судна будзе курсіраваць паміж Кіевам і Мазыром. Арганізацыйную працу праводзіць Міністэрства інфраструктуры Украіны, якое праводзіла перамовы з Мінтрансам Беларусі, інфармуе УНІАН.

Судна, якое будзе курсіраваць па маршруце, мае назву "Світанак". Яно належыць дзяржаўнаму прадпрыемству.

Таксама беларусы і ўкраінцы абмяркоўвалі развіццё міжнародных транспартных калідораў Чорнае мора — Балтыйскае мора. У прыватнасці, ёсць ініцыятыва аднаўлення міжнароднага воднага пуці Е-40 па маршруце Дняпро — Прыпяць — Вісла. Яго працягласць складае больш за 2000 кіламетраў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.