Украінцы паведамляюць пра ліквідацыю Безлера-"Беса"

Кіраўніка адной з груповак баевікоў Ігара Безлера-"Беса" ліквідавалі расійскія спецслужбы. Пра гэта піша УНІАН са спасылкай на экс-дарадцу Мінабароны, кіраўніка Цэнтра ваеннай рэформы Аляксандра Данілюка.

Па яго словах, прычынай здарэння стала тое, што Безлер адмовіўся падпарадкоўвацца расійскаму вайсковаму камандаванню. Ён быў намераны публічна прызнаць Горлаўска-Макееўскі кангламерат, які кантралявала яго група, тэрыторыяй Украіны і заклікаць іншых баевікоў шукаць кампраміс з украінскай уладай.

Таксама сёння з'явіліся паведамленні пра знішчэнне групоўкі, якая падпарадкоўвалася Безлеру.

Пазней СБУ не пацвердзіла інфармацыю пра ліквідацыю "Беса".

Фота з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі