Украінцы патрабавалі ад Абамы ваеннай дапамогі (фота, відэа)

Украінцы ў Вашынгтоне сабраліся пад сценамі Белага дому з заклікам да прэзідэнта ЗША Барака Абамы аказаць Украіне ваенную дапамогу і ўзмацніць санкцыі супраць Расіі. Як паведамляе УНІАН са спасылкай на замежныя СМІ, спачатку мітынг быў запланаваны як частка сусветнай акцыі ў падтрымку лётчыцы Надзеі Саўчанка, якую трымаюць за кратамі расійскія ўлады.


Аднак з улікам апошніх падзеяў украінцы вырашылі звярнуцца да кіраўніцтва ЗША з патрабаваннем неадкладна распачаць выкананне “Акта ў падтрымку свабоды ва Украіне”, які прадугледжвае пашырэнне падтрымкі Украіны ў супрацьстаянні з Расіяй.


“Расійскія войскі не ведаюць межаў. Яны ігнаруюць пагадненне аб спыненні агня і масава атакуюць, заходзячы на суверэнныя ўкраінскія тэрыторыі, — адзначылі арганізатары акцыі. — Занадта шмат жыццяў ужо страчана. Больш няма часу чакаць. Дзейнічаць неабходна зараз. Цярпіць не толькі Украіна. Цэлы свет знаходзіцца ў небяспецы. Пуцін з’яўляецца глабальнай пагрозай. Пуціна неабходна спыніць ужо зараз”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі