Украінцы адмывалі грошы ў Беларусі праз пластыкавыя карткі

Кантралюючымі органамі Беларусі выяўлены канал адмывання грошай грамадзянамі Украіны з дапамогай пластыкавых картак.

Аб гэтым сёння заявіў дырэктар дэпартамента фінансавага маніторынгу Камітэта дзяржаўнага кантролю Валерый Ярашэўскі.

Паводле яго слоў, падазрэнне выклікала здыманне вялікай колькасці наяўных грошай у беларускіх банках з пластыкавых картак, што належаць украінцам.

Гаворка ідзе пра сотні тысяч долараў. Ярашэўскі распавёў, што падчас аператыўных мерапрыемстваў быў затрыманы грамадзянін Расіі, у чамадане якога знаходзіліся 400 тысяч долараў.

Ён сказаў, што за ўзнагароду ў 100 долараў яго папрасілі з'ездзіць у Беларусь і зняць грошы.

На думку Ярашэўскага, дадзеныя факты з'яўляюцца схемай, па якой легалізоўваліся грошы, атрыманыя пазапраўным шляхам.

“Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі