Украінцы адбілі штурм вайсковай часці МУС у Марыупалі (відэа)

Украінскія СМІ паведамляюць, што ўвечары ў сераду каля паўтысячы чалавек сабраліся каля вайсковай часці. Яны патрабавалі ад вайскоўцаў "падзяліцца зброяй", пачалі закідваць часць кактэйлямі Молатава. У адказ пачуліся стрэлы. Паведамляецца, што нападнікамі былі мясцовыя жыхары, якія маюць базавую ваенную падрыхтоўку. А кіраваў імі нібыта прадстаўнік Галоўнага разведвальнага ўпраўлення Генштаба Узброеных сіл Расіі.



Як адзначае УНІАН, нападнікі, адыходзячы, паранілі двух выпадковых мінакоў, спалілі мікрааўтобус і падпалілі адзін з будынкаў побач з ваеннай часцю. Паводле папярэдніх звестак, сярод нападнікаў ёсць забітыя — называюць лічбы ад аднаго да чатырох.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі