Украіна: сіл, якія цяпер знаходзяцца ў Беларусі, недастаткова для наступу

Але цалкам выключаць імавернасці нападу з Беларусі пакуль рана / фота ілюстрацыйнае, Афіцыйны тэлеграм-канал З'яднаных сіл УСУ Украіны
Але цалкам выключаць імавернасці нападу з Беларусі пакуль рана / фота ілюстрацыйнае, Афіцыйны тэлеграм-канал З'яднаных сіл УСУ Украіны

Тых сіл, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі наўпрост цяпер, недастаткова для наземнага наступу на Украіну, лічыць камандуючы З'яднанымі Сіламі УСУ генерал-лейтэнант Сяргей Наеў. Але цалкам выключаць імавернасці нападу з Беларусі ён не стаў.

"Мы ацэньваем узровень вайсковай пагрозы з улікам тых сіл, якія цяпер знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі. Гэтых сіл недастаткова для сухапутнага наступу на гэты час, але тое, што можа адбыцца ў будучыні, залежыць ад намераў суперніка", — напісаў Наеў ў сваім афіцыйным тэлеграм-канале.

Ён дадаў, што Украіна за месяцы вайны значна ўмацавала сваю паўночную мяжу. Была створана сістэма інжынерных загарод, а колькасць мінных палёў павялічылася ў 10 разоў.

Што думае Наеў пра магчымасць наступу з тэрыторыі Беларусі?

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі