Украіна падоўжыла антыдэмпінгавыя мыты на беларускае штучнае футра
Украіна на пяць гадоў падоўжыла
антыдэмпінгавыя мыты на імпарт штучнага футра і ворсавага трыкатажнага палатна
з Беларусі. Пра гэта паведамляе Міжведамаснай камісія па міжнародным гандлі Украіны.
Тэрмін антыдэмпінгавых мытаў, якія былі ўведзеныя на 5 гадоў у 2001 годзе, мінуў у 2006-м, але яны працягвалі дзейнічаць падчас іх перагляду, гэта значыць да 14 траўня. Рашэнне аб падаўжэнні мытаў уступае ў сілу 22 траўня.
Антыдэмпінгавыя санкцыі да Беларусі былі ўведзеныя пасля звароту ўкраінскай Фабрыкі штучнага футра. Яна з’яўляецца вытворцам больш за 50% усяго штучнага футра ва Украіне.