Украіна не пойдзе ў Мытны саюз, бо гэта нявыгадна Мытнаму саюзу

Міністр эканомікі Ўкраіны Васіль Цушко лічыць, што ўваходжанне Ўкраіны ў Мытны саюз нявыгаднае ні Ўкраіне, ні чальцам саюзу. Па словах Цушко, якія перадае УНІАН, найбольшыя праблемы пры гэтым узнікнуць у самога Мытнага саюзу, а не ва Ўкраіны.  Рэч у тым, што Ўкраіна ўваходзіць у Сусветную гандлёвую арганізацыю, і таму ўвазныя мыты ў яе меншыя, чым у чальцоў Мытнага саюзу.

На думку ўкраінскага міністра, на сённяшні дзень дастатковым і рэальным было б усталяваць умовы вольнага гандлю з Беларуссю, Расіяй і Казахстанам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі