Вы тут

Украіна не хоча бачыць беларускіх міратворцаў на Данбасе

Алена Зеркаль. Кадр з відэа

Украіна выключае ўдзел беларускіх вайскоўцаў у ролі міратворцаў на Данбасе. Пра гэта намесніца міністра замежных спраў Украіны Алена Зеркаль паведаміла ў эфіры ўкраінскага "5 канала"

Прычынай такога стаўлення яна назвала тое, што Беларусь уваходзіць у Арганізацыю дамовы калектыўнай бяспекі (АДКБ). "А калі мы выключаем NATO, дык вельмі лагічна, каб мы не казалі, што краіны АДКБ таксама прымаюць удзел у місіі", — заявіла ўкраінскі дыпламат.

Раней Аляксандр Лукашэнка прапанаваў, каб Беларусь накіравала сваіх міратворцаў на Данбас. Па словах беларускага кіраўніка, іх магло б быць 10 тысяч.