Вы тут

Украіна адсудзіла "скіфскае золата" ў музеяў Крыма

Калекцыя налічвае дзве тысячы артэфактаў / kommersant.ru​

Амстэрдамскі суд пасля 7 гадоў разгляду пастанавіў перадаць "скіфскае золата" Украіне. Калекцыя "скіфскага золата" з чатырох крымскіх музеяў, каля дзвюх тысяч артэфактаў, была вывезеная на выставу ў Амстэрдам у пачатку 2014 года. Пасля крымскіх падзей улады Нідэрландаў адмовіліся перадаваць экспазіцыю Расіі ці Украіне да судовага рашэння.

У 2016 годзе акруговы суд Амстэрдама пастанавіў, што калекцыя павінная быць перададзеная Кіеву. Затым была апеляцыя Крыма, разгляд якой завяршыўся толькі ў 2019 годзе. Яшчэ два гады ішоў збор дакументацыі. Сёння апеляцыйны суд Амстэрдама палічыў скіфскае золата ўласнасцю Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.