Указ Лукашэнкі: На мяжы з Расіяй усталёўваецца прымежная тэрыторыя

4 верасня кіраўнік дзяржавы падпісаў указ №433 "Аб унясенні змяненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 сакавіка 2009 года №125".

Згодна з ім, усталёўваецца прымежная тэрыторыя ў межах раёнаў, якія прымыкаюць да дзяржаўнай мяжы Беларусі з Расіяй. 

У каментары Еўрарадыё кіраўнік прэс-цэнтра Дзяржаўнага памежнага камітэта Аляксандр Цішчанка адзначыў, што гэты ўказ не азначае закрыццё мяжы з Расіяй.

Цішчанка: "Прымежная тэрыторыя — гэта не памежная зона. Прававых наступстваў гэта мець не будзе. Гэта скіравана толькі на стварэнне ўмоваў і ўжыванне сіл і сродкаў органаў памежнай службы для інтарэсаў памежнай бяспекі. У тым ліку, і на ўнутранай мяжы Саюзнай дзяржавы"

Па словах Цішчанкі, гэта дасць памежнікам магчымасць лепш узаемадзейнічаць з расійскімі калегамі, выяўляць і спыняць незаконную міграцыю, наркатрафік і незаконнае перамяшчэнне праз мяжу таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў. 

Фота з Вікіпедыі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі