Удзельнікам суботніка ў Баранавічах дадуць абанемент на заняткі спортам

Да адкрыцця лядовага палаца ў Баранавічах 29 снежня засталося няшмат часу, а працы па прыборцы яшчэ многа.
Трэба памыць вокны, крэслы, прыбраць будаўнічае смецце. Таму прадстаўнік спартова-турыстычнага аддзела гарвыканкама Генадзь Касцюкевіч абвясціў: усе ахвотныя дапамагчы могуць прыходзіць штосуботу а 9-й на суботнікі са сваім інвентаром.

Удзел у суботніку трэба зафіксаваць у дырэктара лядовага палаца. Самы актыўны “прыбіральшчык” атрымае абанемент на 3 месяцы для заняцця любым відам спорту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі