Удава Чэ Гевары выдала кнігу пра знакамітага мужа-партызана

Кнігу ўспамінаў выдала Алейда Марч, удава легендарнага лацінаамерыканскага рэвалюцыянера Чэ Гевары. Яна была яго другой жонкай, пражыла з ім восем гадоў і нарадзіла чацвёра дзяцей.  "Я не магла не распавесці аб маіх самых дарагіх успамінах пра мужа", - заявіла яна на прэзентацыі кнігі "Evocacion" ("Успаміны"), якая прайшла ў сталіцы кубы Гаване. Дагэтуль Алейда Марч ніколі не давала інтэрв'ю і не расказвала пра Чэ Гевару, з якім пазнаёмілася яшчэ падчас партызанскай барацьбы супраць дыктатуры Батысты.

Цяпер жа яна апісвае раней невядомыя эпізоды яго жыцця. Напрыклад, пра тайную сустрэчу з мужам у Танзаніі ў пачатку 60-х, калі ён спрабаваў раздзьмуць там рэвалюцыйны пажар. Таксама друкуюцца раней невядомыя лісты Чэ Гевары.

РИА "Новости"