У ЗША з'явіцца музей Залы славы хіп-хопа

У ЗША з'явіцца музей Залы славы хіп-хопа, створаны па ўзоры выставы ў Зале славы рок-н-рола, заснаванага ў 1983 годзе. Як паведамляе AllHipHop, на рэалізацыю праекта па стварэнні музейнага і забаўляльнага комплексу будзе выдаткавана каля дзесяці мільёнаў долараў. Адкрыццё музея Залы славы хіп-хопа запланавана на 2010 год.

Аўтарам ідэі адкрыцця комплексу выступіў прэзідэнт арганізацыі HHHOF (Hip Hop Hall of Fame) Джэй Ці Томпсан. HHHOF была заснаваная ў 1992 годзе і да гэтага моманту арганізацыя функцыянавала як установа, што займаецца рэгістрацыяй заслуг хіп-хоп артыстаў - раздавала свае прэміі музыкам і арганізоўвала тэматычныя выставы. Зараз жа HHHOF адкрые ўласную стацыянарную экспазіцыю і атрымае больш прэстыжны статус.

Па словах Томпсана, галоўнай мэтай адкрыцця музея Залы славы хіп-хопа з'яўляецца жаданне развіць, пашырыць і памножыць спадчыну хіп-хоп культуры і атрымаць магчымасць захаваць яе для прыхільнікаў стылю.

У экспертную камісію музея Залы славы ўвайшлі такія піянеры хіп-хопа як Grandmaster Caz (сапраўднае імя - Керціс Фішэр) з гурта he Cold Crush Brothers, Мэле Мэл, Керціс Блоў, LA Sunshine (Ламар Хіл), дыджэй Kool Herc (Клайв Кэмпбэл) і іншыя артысты.

Фота: danceblog.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі