У ЗША знялі фільм пра габрэя з Гродна — самага паспяховага гангстара ў гісторыі

Мэер Ланскі​ / hrodna.life
Мэер Ланскі​ / hrodna.life

24 чэрвеня ў пракат выходзіць амерыканская карціна "Мэер Ланскі", якая пераказвае біяграфію аднаго з самых паспяховых гангстэраў у гісторыі. Ён быў родам з Гродна, і ў дзяцінстве бацькі перавезлі яго ў ЗША, нагадвае hrodna.life.

У Гродне Мэер насіў прозвішча Сухаўлянскі. Гэта была габрэйская сям'я. Частка дарослых займалася швейнай справай. Але былі і тыя, хто прысвяціў жыццё рэлігіі. Дзядуля Меера, да прыкладу — Беньямін Сухаўлянскі — быў рабінам. Яго бацькі пераязджалі ў ЗША двойчы. Першы раз у 1890-х, але затым вярнуліся ў Гродна. Другі раз яны вырашылі эміграваць ужо пасля нараджэння Мэера. У ЗША Сухаўлянскія змянілі прозвішча — прыбралі першую частку і сталі Ланскі.

Некалькі гадоў таму сваячка амерыканскага гангстара Джоан Сендлер-Ганз прыязджала ў Гродна — шукала сляды сям'і і распавядала гісторыю вядомага сваяка.

"У асяроддзі гангстэраў заўважылі, што Мэер добры матэматык і далі ў будучыні магчымасць кантраляваць працу многіх казіно". Тады гарадзенец і атрымаў мянушку "бухгалтар мафіі", — распавядала Джоан.

Новая карціна распавядае біяграфію Мэера. Гісторыя пачынаецца з таго, што  пісьменніку, які страціў натхненне, тэлефануе сталы мужчына і прапануе распавесці пра сваё жыццё. Гэта і быў Ланскі. Яго ролю ў гэты раз выканаў Харві Кейтэль. І гэта не першая спроба кінематаграфістаў паказаць вядомага гангстара. Раней яго вобраз ўвасаблялі у тым ліку Дастын Хофман ў карціне "Страчаны горад" і Бэн Кінгслі ў фільм "Багсі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі