У ЗША з каналізацыі дасталі 19 марскіх кароваў (відэа)

У ЗША ў каналізацыі выявілі статак марскіх кароваў. Жывёлы пакінулі воды Атлантыкі каля мыса Канаверал і адправілія па вадаправоду ў пошуках цяпла.

Як перадае УНІАН, ламанціны пераадолелі 25 кіламетраў у пошуках цёплай вады. Аднак з вузкай каналізацыі статак 5-метровых жывёлаў самастойна выбрацца не змог. Да таго ж, кожная марская карова важыць паўтоны.

Эколагі выявілі іх выпадкова, а выратавальная брыгада ўсю ноч выразала жывёлаў з металічнай трубы і будаўнічым кранам перапраўляла ў басейн.

Ужо на досвітку ламанцінаў выпусцілі назад у акіян.

Фота — ianimal.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі