У ЗША выкрылі бегуна, які перамагаў у марафонах, хаваючыся ў біяпрыбіральні

У ЗША выкрылі бегуна, які перамагаў у марафонах, хаваючыся ў біяпрыбіральні

У ЗША выкрылі бегуна, які перамагаў у марафонах, хаваючыся ў біяпрыбіральні. Як піша сайт dailymail.co.uk, быў дыскваліфікаваны Келі Эгню, удзельнік ультрамарафона ў Арызоне. Ён прабягаў кантрольны пункт, пасля чаго ішоў у біяпрыбіральню, знаходзіўся там 7 хвілін, выходзіў і зноў праходзіў кантроль, нібыта прабег паўтара кіламетра. Гэта заўважыў адзін з арганізатараў спаборніцтваў.

Цяпер будуць перагледжаныя ўсе вынікі мужчыны ў спаборніцтвах апошніх гадоў. Напрыклад, некалькі гадоў таму Эгню выйграў 48-гадзінную гонку, але апошнія 7 гадзін ён не бег. Цяпер ужо ўсе ведаюць, дзе ён знаходзіўся.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі