У ЗША прадаюць беларускія банкноты з "Пагоняй", якія мусілі замяніць "зайчыкаў"

У ЗША прадаюць беларускія банкноты з "Пагоняй", якія мусілі замяніць "зайчыкаў"

На амерыканскім аўкцыёне Stack’s Bowers Galleries прадаюць камплект унікальных беларускіх банкнот, якіх не бачылі беларусы. Грошы былі надрукаваныя ў 1993 годзе ў Нямеччыне і мусілі прыйсці на змену "зайчыкам" (часовай грашовай адзінцы). Аднак пакуль улады чакалі зручны момант для ўвядзення новых грошай, да ўлады прыйшоў Аляксандр Лукашэнка, які ў 1995 годзе ініцыяваў рэферэндум аб змене нацыянальнай сімволікі. Грошы, на якіх былі бел-чырвона-белы сцяг і "Пагоня", перасталі быць актуальнымі і іх, нібыта, знішчылі. Цяпер жа высвятляецца што не ўсе, піша сайт belbonistika.com.

Адзначаецца, што 6 банкнот прадаваліся адным лотам за 6 тысяч долараў. Жадаючых купіць беларускія грошы не знайшлося. Дзякуючы аўкцыёну, у беларусаў з'явілася магчымасць пабачыць выявы грошай з нацыянальнай сімволікай, са Скарынам (100 рублёў), Коласам (10 рублёў), Купалам (20 рублёў), Багдановічам (50 рублёў). На купюры наміналам 1 рубель змешчана выява Камянецкай вежы, на 5-рублёўцы — Свята-Ефрасіннеўская царква ў Полацку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі