У ЗША парадзіхі паміраюць часцей, чым у Беларусі

Дабрачынная арганізацыя Save the Children апублікавала справаздачу па мацярынскай смяротнасці. Згодна з ёй, як перадае ВВС, у ЗША яе ўзровень перавышае паказчыкі іншых развітых краін. Гаворка ідзе пра смерць як цяжарных жанчын, так і парадзіх.

Арганізацыя высветліла, што шанцы памерці падчас цяжарнасці ці родаў у жанчын у ЗША ў 10 разоў вышэйшыя, чым у жанчын у Беларусі, Польшчы і Аўстрыі.

Разам з тым арганізацыя высока адзначыла поспехі медыцыны ў скарачэнні мацярынскай і дзіцячай смяротнасці ў сталіцах некаторых краін трэцяга свету — такіх як Кампала (Уганда), Адыс-Абеба (Эфіопія) і Маніла (Філіпіны).

Фота — nur.kz

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі