Вы тут

У Жыткавіцкім раёне патанулі дзед і ўнук

Трагедыя ў Жыткавіцкім раёне / прэс-служба Следчага камітэта

У Жыткавіцкім раёне патанулі дзед і ўнук, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта. 

20 чэрвеня ў затоцы Прыпяці рыбакі заўважылі цела мужчыны. На месца здарэння выбыла следча-аператыўная група. Пры высвятленні абставінаў яго смерці ў рацэ знайшлі аўтамабіль і цела падлетка.

Папярэдне ўстаноўлена, што зранку ў панядзелак 56-гадовы жыхар Жыткавічаў разам з 15-гадовым унукам паехалі парыбачыць на Прыпяць. Са стромкага берагу машына з'ехала ў раку.

Целы загінулых і аўтамабіль дасталі з вады. Следчыя з экспертамі праводзяць агляд месца здарэння, фіксуюць следавую карціну.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.