Вы тут

У Жыровіцкім манастыры знайшлі гранату

grodno.mvd.gov.by

Гранату часоў Другой сусветнай вайны знайшлі будаўнікі падчас рамонту ў Жыровіцкім манастыры пад Слонімам, інфармуе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Боепрыпас выявілі на гарышчы ў брацкім корпусе. Прыняўшы неабходныя меры бяспекі, сапёры забралі гранату і пазней знішчылі яе.

Дарэчы, на мінулым тыдні небяспечная знаходка трапілася будаўнікам проста ў цэнтры Слоніма. Падчас земляных работ на набярэжнай па вуліцы Агінскага быў знойдзены 45-міліметровы снарад. Яго таксама забралі і знішчылі сапёры.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.