Вы тут

У жыхара Магілёва знайшлі больш за 2 кг марыхуаны (фота, відэа)

Фота: uvd.mogilev.by

У жыхара Магілёва знайшлі больш за 2 кг марыхуаны. Як інфармуе прэс-служба УУС Магілёўскага аблвыканкама, аперацыю правялі супрацоўнікі ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі. Высветлілася, што насенне канопляў 28-гадовы мужчына замаўляў у Расіі праз інтэрнэт. Зямельны ўчастак ён апрацоўваў каля ракі Дняпро.

Знойдзеную марыхуану праверылі эксперты, якія засведчылі, што жыхар Магілёва вырабіў небяспечнае наркатычнае рэчыва. У дачыненні да затрыманага распачалі крымінальную справу, артыкул — "незаконны абарот наркатычных сродкаў". Мужчыне пагражае ад 2 да 5 гадоў пазбаўлення волі. Аператыўнікі высвятляюць, якім чынам распаўсюджвалася марыхуана па вобласці.