У Жлобіне кіроўца БМЗ вывез з завода 14 тон чорнага металу

У Жлобіне кіроўца БМЗ вывез з завода 14 тон чорнага металу

У Жлобіне кіроўца БМЗ вывез з тэрыторыі завода 14 тон чорнага металу. Як паведамляе прэс-служба УУС Гомельскага аблвыканкама, гэта здарылася раніцай 1 жніўня. Міліцыя правярала на выездзе з транспартнай прахадной прадпрыемства МАЗ 20-тоннік: праваахоўнікам падалося падазроным, што 25-гадовы кіроўца нервуецца, паказваючы дакументы.

Вонкавы дагляд грузавіка не выявіў парушэнняў. Пад гарачым шлакам, які ён вёз, уздымаўся пар, таму дэтальна праверыць самазвал не атрымалася, але міліцыянты вырашылі прасачыць, куды ён скіруецца.

МАЗ паехаў праз лес на палігон, дзе складуюць шлак. Спачатку з грузавіка пасыпаўся шлак, а затым круглыя брыкеты металічнай стружкі. Выявілася, што малады чалавек незаконна вывез з завода чорны метал.

На кіроўцы завялі крымінальную справу за крадзеж паводле ч.2 арт. 205 КК. Ён затрыманы і знаходзіцца ў статусе падазраванага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі