У Жэневе заявілі пра сістэматычныя парушэнні правоў чалавека ў Беларусі

Ён заявіў пра "сістэматычны характар сур`ёзных парушэнняў усіх правоў чалавека ў Беларусі". Спецдакладчык адзначыў, што беларускі парламент з`яўляецца адзіным у Еўропе заканадаўчым органам, дзе не прадстаўлена апазіцыя.



Акрамя таго, паводле слоў Міклаш Харашці, Беларусь — адзіная ў Еўропе краіна, якая працягвае прыводзіць у выкананне смяротныя прыгаворы. Ён таксама ўказаў на ўзмацненне рэпрэсій у Беларусі напярэдадні і падчас правядзення ў Мінску чэмпіянату свету па хакеі.



Харашці заявіў, што ў яго мала надзей на паляпшэнне сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі і пасля прэзідэнцкіх выбараў 2015 года. Прадстаўнікі ЗША і ЕС падтрымалі высновы Харашці, заклікаўшы ўлады Беларусі супрацоўнічаць са спецдакладчыкам і ўпусціць яго ў краіну. Яны таксама запатрабавалі неадкладнага вызвалення і рэабілітацыі ўсіх беларускіх палітзняволеных, інфармуе БелаПАН.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі