У Ждановічах галадаюць качкі і лебедзі, што засталіся там зімаваць (ФОТА)

“Штук трыста качак і штук сорак лебядзёў засталіся зімаваць на вадасховішчы Крыніца ў Ждановічах, — піша ў сваім блогу журналіст газеты “Звязда” Глеб Лабадзенка. — Яшчэ колькі дзён таму ім пагражала смяротная небяспека: палонка пры 20-градусным марозе імкліва зьмяншалася… Цяпер — адліга, палонка расце, але небяспека застаецца: харчаваньне птушак наўпрост залежыць ад дабрыні людзей. Пакормяць — сытыя, не пакормяць — як ёсць”.

Вось схема праезда, якую сп. Лабадзенка намаляваў для кожнага ахвочага зрабіць добрую справу і пакарміць птушак:



Па словах журналіста, мінчукі перыядычна падкормліваюць птушак — “хто хлеба прынясе, хто жыта якога. Аднак іх шмат, ядуць дай бог, таму многа не будзе”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі