У жахлівай аўтааварыі ў Гарадоцкім раёне загінулі 5 маладых людзей

У жахлівай аўтааварыі ў Гарадоцкім раёне загінулі 5 маладых людзей

У жахлівай аўтааварыі ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці загінулі 5 маладых людзей. Легкавы аўтамабіль Volvo S40 сутыкнуўся з дрэвам, яго разарвала на дзве часткі.

Як інфармуе афіцыйная прадстаўніца УСК па Віцебскай вобласці Святлана Сахарава, трагічнае здарэнне адбылося каля 22.40 у нядзелю, 5 лістапада, на 19-м кіламетры аўтадарогі М8. У легкавіку знаходзіліся 6 чалавек. Выжыла толькі 21-гадовая дзяўчына, яна шпіталізаваная. Загінулі чацвёра мужчын-жыхароў гарадскога пасёлка Езярышча ва ўзросце 23, 24, 26 і 30 гадоў, а таксама 19-гадовая дзяўчына, жыхарка адной з вёсак Гарадоцкага раёна.

На месцы аўтааварыі ўначы працавалі не толькі следчыя УСК па Віцебскай вобласці, але і цэнтральнага апарату Следчага камітэта. Распачатая крымінальная справа, артыкул — “парушэнне правілаў дарожнага руху ці эксплуатацыі транспартных сродкаў асобай, кіруючай транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці смерць двух ці больш асоб” (ч. 3 арт. 317 КК).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі