У Зэльве легкавік трапіў пад грузавы цягнік, пацярпелі 2 чалавекі (фота)
"Пежо" выехаў на рэйкі ў той момант, калі да пераезду набліжаўся цягнік.
Удзень 17 лютага ў Зэльве адбылося здарэнне з удзелам грузавога цягніка. Ён рухаўся са Слоніма ў бок Ваўкавыска і збіў легкавы аўтамабіль "Пежо", які раптоўна выехаў на рэйкі.
Як інфармуе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці, відавочцы кажуць, што ў момант здарэння сігналізацыя на пераездзе працавала, да таго ж гукавыя сігналы падаваў машыніст цягніка. Аўтамабіль быў адкінуты ў адхон. Малады кіроўца і яго бацька атрымалі траўмы і былі шпіталізаваныя. Высвятляюцца прычыны здарэння.






Фота: ДАІ