22 сакавіка ў Запарожжы расійская ракета трапіла ў шматпавярховы жылы дом. Гэта трапіла на відэа. У доме пачаўся пажар. Пашкоджаны і суседні дом. Вядома пра дзясяткі пацярпелых, у тым ліку двое дзяцей ва ўзросце 7-9 гадоў. У бальніцу шпіталізавалі 25, некаторыя знаходзяцца ў цяжкім стане. Як паведамляе @hromadske_ua, ёсць адна ахвяра.
"Расія са зверскай жорсткасцю абстрэльвае горад, — піша прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. — Траплянне па жылых кварталах, дзе жывуць звычайныя людзі, дзеці. Краіна-тэрарыст імкнецца знішчыць нашы гарады, нашу дзяржаву, нашых людзей".