У Японіі сейсмолагі выклікалі паніку: памылкова паведамілі пра моцны землятрус

У Японіі сейсмолагі выклікалі паніку: памылкова паведамілі пра моцны землятрус

Японскія сейсмолагі памылкова абвясцілі пра моцны землятрус — гэты прагноз выклікаў паніку і транспартны калапс на паўночным усходзе краіны. Як паведамляюць замежныя СМІ, некалькі мільёнаў жыхароў Японіі атрымалі спавяшчэнне аб сейсмічнай актыўнасці ў прыбярэжнай частцы прэфектуры Ібарыкі. Гаворка ішла пра падземны штуршок магнітудай 6,4.

Паведамленне транслявалася на розных тэлеканалах і радыёстанцыях, быў прыпынены рух цягнікоў.

Насамрэч падземныя штуршкі былі, але значна меншай моцы: першы магнітудай 4,4, а другі — 3,9. Да таго ж землятрус адбыўся ў моры на адлегласці каля 350 кіламетраў ад берага, таму на сушы яго наступствы былі незаўважнымі. Паведамленне пра высокую пагрозу было збоем у сістэме экстранага спавяшчэння.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі