У Вышэйшай школе эканомікі ў Маскве прайшлі ператрусы па "справе ЮКАСа"

У Вышэйшай школе эканомікі кажуць, што не чакаюць якіх-небудзь непрыемнасцяў у сувязі з гэтым ні для ўніверсітэта, ні для асобных супрацоўнікаў.





Між тым РБК паведамляе, быццам па некаторых звестках, ператрусы праводзіліся ў тым ліку на кафедры, якую ўзначальвае кіраўнік Савета па правах чалавека Міхаіл Фядотаў. Ператрусы звязваюць са "справай ЮКАСа".





Нагадаем, 28 траўня стала вядома пра добраахвотную адстаўку Сяргея Гурыева з пасады рэктара Расійскай эканамічнай школы. Ён пакінуў Расію. СМІ паведамлялі, быццам Гурыеў з'ехаў за мяжу ў сувязі з тым, што праваахоўныя органы зацікавіліся працай экспертаў (у тым ліку Гурыева) у рамках грамадскай экспертызы другой крымінальнай справы экс-кіраўніка ЮКАСа Міхаіла Хадаркоўскага. Тады эксперты паставілі пад сумнеў законнасць прысуду.