У выніку начнога абстрэлу Мікалаева загінулі людзі — 261-я раніца вайны

Шматпавярховік у Мікалаеве пасля расійскай атакі / novosti-n.org
Шматпавярховік у Мікалаеве пасля расійскай атакі / novosti-n.org

Генеральны штаб УСУ ў ранішняй зводцы паведаміў, што 9 лістапада ўкраінскія ваенныя на Херсонскім кірунку вызвалілі 12 населеных пунктаў. І пералічыў іх. З 1 кастрычніка тут вызваленыя ўжо 41 населены пункт. Пра гэта ўчора казаў галоўнакамандуючы УСУ Валерый Залужны.

Тым часам расіяне ў раёне Херсона працягваюць перавозіць свае воінскія падраздзяленні і тэхніку на левы бераг Дняпра, уладкоўваюць тут рубяжы абароны і абстрэльваюць украінскія пазіцыі на правым беразе. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні украінскага камандавання "Поўдзень".

"Варожае войска экстранна грузіцца ў плаўсродкі, якія здаюцца прыдатнымі для пераправы, і спрабуюць выратавацца ўцёкамі", — распавядаюць украінскія вайскоўцы. Пры гэтым яны не выключаюць, што раіяне перад адыходам з Херсона маглі замініраваць тэрыторыю і важныя аб'екты. Акрамя таго ў камандаванні "Поўдзень" адзначылі, што Расія вывела на баявое дзяжурства ў Чорным моры 2 ракетаносьбіты з 16 ракетамі "Калібр". Украінскія вайскоўцы мяркуюць, што так расіяне намякаюць на сваю гатоўнасць адпомсціць за "нязручныя складаныя рашэнні" ў Херсеконскай вобласці. Усяго ў Чорным моры цяпер манеўруюць 17 расійскіх караблёў.

В результате ночного обстрела Николаева погибли люди — 261-е утро войны
Расейскае ваеннае камандаванне 9 лістапада прыняло рашэнне пакінуць Херсон / РИА Новости

Паводле ацэнкі амерыканскага Інстытута вывучэння вайны, Украіна ў дадзены момант "утрымлівае ініцыятыву і знаходзіцца ў працэсе забеспячэння буйной перамогі ў Херсоне. Спыненне агню дало б Крамлю паўзу, у якой ён адчайна мае патрэбу, каб аднавіць расейскія сілы". Там таксама мяркуюць, што перамога ў Херсонскай вобласці будзе не апошняй для Украіны. Баявыя дзеянні будуць працягвацца на паўднёвым кірунку; каля Бахмута ў Данецкай вобласці (гэта адзінае месца, дзе расійскія войскі ўсё яшчэ спрабуюць наступаць); і на поўначы Луганскай вобласці.

Паводле паведамленняў Украінскага Генштаба, напярэдадні на Данбасе ўкраінскія вайскоўцы адбівалі атакі расіян у раёнах населеных пунктаў Навасёлкаўскае, Мясажараўка, Макееўка і Белагораўка Луганскай вобласці і Вясёлае, Саледар, Бахмут, Андрэеўка, Краснагораўка, Опытнае, Першамайскае, Невельскае, Мар'інка і Паўлаўка Данецкай вобласці.

В результате ночного обстрела Николаева погибли люди — 261-е утро войны
Карта баёў у Данецкай вобласці 10 лістапада 2022 года / understandingwar.org

Сёння ноччу расіяне абстралялі адзін з аб'ектаў крытычнай інфраструктуры ў Вінніцкай вобласці. Пра гэта паведаміў кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі Сяргей Барзоў. Ахвяраў няма. На месцы ўдару працуюць выратавальныя службы. У кастрычніку расійскія войскі некалькі разоў білі па Ладыжинской ТЭС, тады людзі пацярпелі.

Паветраная трывога і гукі выбухаў гучалі сёння ў Харкаве і Мікалаеве, паведамляе рэсурс "Суспільне". Пазней кіраўнік Мікалаеўскай абласной адміністрацыі Віталь Кім пацвердзіў абстрэл. Паводле яго слоў, ракета трапіла ў пяціпавярхоўку. Вядома ўжо пра чатырох загінулых.

Усю ноч расіяне тэрарызавалі Нікапальскі раён, піша кіраўнік Днепрапятроўскай абласной адміністрацыі Валянцін Разнічэнка. Пад абстрэламі былі тры грамады, туды прыляцелі больш за 50 снарадаў з расійскіх "Градаў" і цяжкай артылерыі. Абышлося без пацярпелых, але пашкоджаны каледж і жыллё.

В результате ночного обстрела Николаева погибли люди — 261-е утро войны
Ракета трапіла ў пяціпавярхоўку ў Мікалаеве / @mykolaivskaODA

У Расіі мясцовыя чыноўнікі негалосна правяраюць падвалы і іншыя ахоўныя аб'екты, якія можна выкарыстоўваць як бамбасховішчы, рамантуюць іх. Аб гэтым піша Bloomberg са спасылкай на дасведчаных людзей. "Аднаўленне бамбасховішча з'яўляецца яшчэ адным прыкладам таго, як уварванне, якое доўжыцца ўжо дзявяты месяц, выклікае больш шырокую мілітарызацыю расійскага грамадства", — гаворыцца ў матэрыяле.

А ў Кіеве вырашылі цалкам выключыць рускую мову з навучальных праграм школ і дзіцячых садкоў. Такое рашэнне ўчора прыняў Кіеўскі гарсавет.

"Мова мае значэнне, і падчас вайны — гэта пытанне нацыянальнай бяспекі", — заявіў старшыня Пастаяннай камісіі Кіеўскага гарсавета па пытаннях адукацыі і навукі, сям'і, моладзі і спорту Вадзім Васільчук. На яго думку, выключэнне рускай мовы дазволіць "пазбегнуць эскалацыі напружання ў грамадстве" і ўзмоцніць абарону адукацыйнай прасторы Кіева ад гібрыдных уздзеянняў з боку Расіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі