У Вялікабрытаніі будаўнік зруйнаваў 5 новых дамоў, бо яму не заплацілі
![У Вялікабрытаніі будаўнік зруйнаваў 5 новых дамоў, бо яму не заплацілі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/ruin.png.webp?itok=v9CQP4UB)
У Вялікабрытаніі будаўнік зруйнаваў экскаватарам 5 новых, нядаўна ўзведзеных дамоў і зняў свае дзеянні на камеру. Прычынай такога ўчынку стала спрэчка з замоўцам аб аплаце працы.
Як паведамляе ВВС, будаўнік нанёс замоўцу шкоду на мільён фунтаў, а суддзя назваў яго ўчынак “актам помсты”.
Цяпер мужчына правядзе ў турме чатыры гады.