У Воранаве ў калодзежы знайшлі труп жанчыны
![У Воранаве ў калодзежы знайшлі труп жанчыны](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/zhlob1_1.jpg.webp?itok=6lJhv-lI)
У гарадскім пасёлку Воранава ў Гродзенскай вобласці ў калодзежы пітной вады знайшлі труп жанчыны. Здарэнне адбылося каля 15-й гадзіны ў нядзелю, 27 снежня. Міліцыя высвятляе ўсе абставіны трагічнага здарэння.
Як інфармуе прэс-служба МНС, загінулай было 46 гадоў. Яна жыла са сваёй маці, якая і ўбачыла дачку ў калодзежы. Цела без прыкмет жыцця дасталі ратавальнікі.
Здымак з архіву. Фота: МНС