У Вілейцы член выбарчай камісіі выявіў хібы ў подпісах за Лукашэнку

Пра гэта Еўрарадыё распавёў Уладзімер Малярчук, кіраўнік Мінскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Ён як сябра выбарчай камісіі атрымаў для праверкі подпісы за Аляксандра Лукашэнку і выявіў парушэнні. На думку Малярчука, подпісы сябраў ініцыятыўнай групы Лукашэнкі — несапраўдныя. Магчыма, подпісы збіралі неўпаўнаважаныя асобы. Малярчук: “Я атрымаў самыя “добрыя” подпісы, бо кожны ліст быў ад іншай асобы. Але выпадкова два падпісных лісты былі ад аднаго чалавека і два лісты — іншага чалавека. І я пабачыў, што два гэтыя лісты падпісваліся рознымі людзьмі: іншы подпіс, почырк. З другім лістом тое ж самае”.

5 лістапада Малярчук будзе здаваць падпісныя лісты ў камісію і мае намер засведчыць непраўдзівасць подпісаў удзельнікаў ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі. Сябра АГП хоча звязацца з юрыстам, каб параіцца, куды лепш звярнуцца са скаргай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі