У Віцебску з’явіўся тралейбус з рэкламай БРСМ, ён увесь час змяняе маршрут

Днямі ў Віцебску з'явіўся тралейбус, які рэкламуе мясцовы гаркам БРСМ. На ім намаляваны бээрэсэмаўскі значок, выява віцебскай ратушы ды лозунг "Упрыгожым свой горад". Для тых, хто зацікавіўся - адрас ды тэлефон гаркама. Падрабязнасці пра “бээрэсэмаўскі тралейбус” даведалася нашая карэспандэнтка Ядвіга Сташэўская:

“Тралейбус штодня мяняе маршрут, так што ствараецца ўражанне, што рэкламных тралейбусаў БРСМ у горадзе шмат.

Цікава, што "баявую расфарбоўку" на тралейбус бээрсээмаўцам дазволілі нанесці бясплатна, у той час як для прадпрыемстваў і арганізацый рэклама на транспартных сродках каштуе мільён-паўтара беларускіх рублёў”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі