У Віцебску затрымалі выкладчыка медуніверсітэта, які атрымаў хабар — 200 долараў

У Віцебску затрымалі выкладчыка медуніверсітэта, які атрымаў хабар — 200 долараў

У Віцебску затрымалі выкладчыка мясцовага медуніверсітэта, які атрымаў хабар — 200 долараў. Мужчына працуе загадчыкам кафедрай. Грошы яму перадаў студэнт за станоўчае вырашэнне пытання аб здачы двух залікаў, а таксама за паспяховую здачу ў будучым экзаменаў.  

Як інфармуе прадстаўніца УСК па Віцебскай вобласці Святлана Сахарава, выкладчыку выставілі абвінавачанне па артыкуле "атрыманне хабару" (ч. 1 арт. 430 КК). Ён знаходзіцца пад вартай. Праводзіцца расследаванне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі