У Віцебску за свабоду слова выступілі газетныя людцы (фота)

Віцебскія журналісты далучыліся да сусветнай кампаніі “Станем за журналістыку!” у абарону свабоды слова.
Вядомы распаўсюднік незалежнай прэсы Барыс Хамайда сёння на сваім звыклым месцы не толькі прадаваў газеты і часопісы, але і раздаваў мінакам ўлёткі, ў якіх распавядалася, што ёсць сапраўднай свабодай слова і як Беларусь выглядае па гэтым паказчыку на фоне іншых краін свету.



Таксама з раніцы ў горадзе на слупах, агароджах і проста на сценах дамоў з’явіліся выразаныя з газет чалавечкі з заклеенымі чырвонымі стужкамі ратамі. На думку маладых незалежных журналістаў Віцебшчыны, яны сімвалізуюць тое становішча, ў якім насамрэч знаходзіцца беларуская прэса.




Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі