У Віцебску ўлады зацвердзілі план па прафілактыцы распаўсюду інфекцый

У Віцебску ўлады зацвердзілі план па прафілактыцы распаўсюду інфекцый

У Віцебску ўлады зацвердзілі "План дадатковых мерапрыемстваў па прафілактыцы распаўсюду вострых рэспіратарных інфекцый, у тым ліку выкліканых COVID-19". Дакумент апублікаваны на сайце Віцебскага занальнага цэнтру гігіены і эпідэміялогіі. З яго вынікае, што сярод насельніцтва горада, на прадпрыемствах і ў арганізацыях будзе працягвацца растлумачальная праца па прафілактыцы каранавіруснай інфекцыі. Будуць выкарыстоўваць усе даступныя сродкі — інтэрнэт, радыё, тэлебачанне. Асаблівая ўвага звяртаецца на недапушчэнне на працу людзей з прыкметамі рэспіратарных інфекцый. Абмяжоўваюцца выезды ў камандзіроўкі.

Студэнтаў і навучэнцаў сярэдніх спецыяльных, прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў пераводзяць на дыстанцыйную форму навучання, у тым ліку па індывідуальных планах. Пры гэтым іншагароднім студэнтам не дазваляюць выязджаць з Віцебска дахаты. У інтэрнаты змогуць заходзіць толькі асобы, якія там жывуць. Бацькі дзяцей могуць не адводзіць іх у дзіцячыя садкі, пакідаць дома і за гэтыя дні грошы не налічаць. Школьнікаў рэкамендавана трымаць у адным класе, працу гурткоў арганізаваць так, каб не змешваць дзяцей з розных класаў.

У горадзе адмяняюцца ўсе масавыя мерапрыемствы, у тым ліку і ў закрытых памяшканнях (у бібліятэках, музеях і г. д.). Адменены кірмашы. Перанесены разнастайныя абследаванні жылога фонду. У цырульні можна будзе патрапіць толькі па папярэднім запісе, устаноўлены інтэвал паміж кліентамі.

Адмяняецца праца начных клубаў, дыскатэк, камп'ютарных клубаў, більярдных пасля 23-й гадзіны. Цалкам дакумент можна паглядзець тут.

У Віцебску ўлады зацвердзілі план па прафілактыцы распаўсюду інфекцый
vzcge.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі