Вы тут

У Віцебску суддзя прынесла афіцыйныя выбачэнні затрыманым жанчынам

Алена Каснова і Таццяна Севярынец / TUT.by

19 студзеня суд Першамайскага раёна Віцебска спыніў адміністрацыйную справу ("з-за недаказанасці віны"), распачатую ў дачыненні некалькіх жанчын, затрыманых падчас заняткаў скандынаўскай хадзьбой. Як паведамляе тэлеграм-канал @vitebsk_power, суддзя Вераніка Барысава прынесла афіцыйныя выбачэнні прысутным у судзе Таццяне Севярынец і Алене Касновай. Рэдкі выпадак у цяперашняй Беларусі, таму не дзіўна, што ў зале прагучалі апладысменты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.