У Віцебску прайшлі затрыманні актывістаў, збіты сын К. Шацікавай (фота)

У Віцебску адбыліся затрыманні людзей каля будынка суда Першамайскага раёну. Сёння там пачаўся судовы працэс над праваабаронцам Валерыем Шчукіным. Дзверы суда пільнуюць каля дзесятка міліцыянтаў. На месцы падзеяў знаходзілася нашая карэспандэнтка Ядвіга Сташэўская. «Затрымана ад 5 да 10 чалавек. Дзевяцігадовага сына Крысціны Шацікавай, які спрабаваў абараніць маці, міліцыянты моцна ўдарылі галавой аб мікрааўтобус. Для хлопчыка выклікалі «хуткую дапамогу».

Паводле слоў нашай карэспандэнткі, спачатку міліцыянты напалі на некалькіх чалавек, якія маўкліва стаялі з партрэтамі Шчукіна на ганку суда. Сярод актывістаў былі Крысціна Шацікава і Вольга Карач. Жанчын цягнулі ў мікрааўтобус. Міліцыянты схапілі і маладых людзей, якія абаранялі жанчын.

Нагадаем, Валерыя Шчукіна абвінавачваюць у абразе сябраў абласной выбарчай камісіі і адной з віцебскіх акруговых камісій. Ён распаўсюджваў улёткі аб парушэннях гэтымі людзьмі заканадаўства. Шчукіну пагражае грашовы штраф, папраўчыя работы ці два гады пазбаўлення волі.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі