У Віцебску аднавіла выхад незалежная газета “Віцебскі кур’ер”

Некалькі дзён таму свет пабачыў першы нумар легендарнай газеты “Віцебскі кур’ер”. Праўда, выданне да чытачоў пакуль не трапіла. Газету вырашылі напачатку распаўсюдзіць сярод журналістаў, каб сабраць карысныя парады. Па словах галоўнага рэдактара “Віцебскага Кур’ера” Вольгі Карач, цяпер фармат газеты зменіцца і чакаецца, што аўдыторыя значна пашырыцца.  Вольга Карач: “Мы вырашылі працаваць на чытача ва ўзросце ад 25 да 55 гадоў. З узроўнем адукацыі вышэй за сярэднюю тэхнічную. Калі гаварыць пра палітычную пазіцыю нашых слухачоў — то мы арыентуемся на людзей, якія выступаюць за дэмакратычныя перамены. Другая частка нашай мэтавай аўдыторыі — гэта мясцовыя чыноўнікі”.

Нагадаем, выхад газеты быў спынены 9 месяцаў таму па эканамічных прычынах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі