У Венесуэле ў мэтах эканоміі будуць штодня адключаць электрычнасць

У Венесуэле ў мэтах эканоміі будуць штодня адключаць электрычнасць

Улады Венесуэлы абвясцілі пра штодзённае адключэнне электрычнасці на чатыры гадзіны. Адключэнні пачнуцца на наступным тыдні і будуць доўжыцца 40 дзён.

Прычына такога рашэння ў працяглай засусе: гідраэлектрастанцыі краіны не могуць працаваць на поўную магутнасць. Хоць Венесуэла мае багатыя запасы нафты, яна атрымлівае большую частку сваёй электраэнергіі ад ГЭС.

Раней у сераду найбуйнейшы піўны завод у краіне абвясціў, што з-за фінансавага крызісу будзе вымушаны праз тыдзень спыніць працу. Завод працуе на імпартным ячмені, але з-за абмежаванняў на абмен валюты ў яго няма грошай, каб набыць чарговую порцыю сыравіны.

Усё гэта адбываецца на фоне скарачэння эканамічнага росту з-за нізкіх коштаў на нафту. Экспарт гэтай сыравіны складае большую частку бюджэту Венесуэлы, а падзенне коштаў кепска адбіваецца на яе эканоміцы. Летась ВУП гэтай краіны скараціўся на 5,7%, а інфляцыя дасягнула 180%, перадае ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі