У вайне на Данбасе загінуў беларускі медык, у якога засталося 4 дзяцей

У вайне на Данбасе загінуў беларускі медык, у якога засталося 4 дзяцей

На Данбасе ад хваробаў і траўмаў, атрыманых падчас баявых дзеянняў, загінуў брэсцкі добраахвотнік Алег Падароўскі. Ён быў медыкам і служыў у батальёне "Гаспітальеры". 

Падароўскі загінуў яшчэ ў кастрычніку 2016 года, але толькі цяпер СМІ даведаліся, што ён быў беларусам. Яго пахавалі ў Дняпры побач з іншымі загінулымі байцамі, перадае Радыё "Свабода"

Камандзір батальёна "Гаспітальеры" Украінскай добраахвотніцкай арміі Яна Зінкевіч паведаміла, што Падароўскі служыў у батальёне з 2014 года. Яму было 32 гады, ён быў удаўцом. У Беларусі ў Падароўскага засталося чацвёра дзяцей, якіх цяпер даглядае яго маці. 

Гэта другі беларус, які загінуў падчас баёў на Данбасе. У жніўні 2015 года ад цяжкога ранення памёр актывіст БХД Алесь Чаркашын. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі