У Ваўкавыску спецыялісты МНС узарвалі 20-метровую ваданапорную вежу
20-метровую ваданапорную вежу ўзарвалі ў Ваўкавыску. Спецаперацыю правяло Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Гэтым быў пакладзены пачатак цэлай праграме ліквідацыі бесгаспадарчых пабудоваў у Гродзенскай вобласці. Праблема была ў тым, што ў 10 метрах ад вежы праходзіў газаправод, таму выратавальнікам давялося вельмі дакладна разлічыць накірунак выбуху.
Як паведамляе тэлеканал ОНТ, падрыў будынка абышоўся гарадскім уладам на 80% танней, чым калі б яго давялося разбіраць з дапамогай спецтэхнікі.
Відэа ваўкавыскага падрыву можна паглядзець тут.