У Ваўкавыску рабаўнік напаў на дзяўчыну і збіў яе мантыроўкай

У Ваўкавыску невядомы мужчына пракраўся ў дом і збіў мантыроўкай дзяўчыну, якую там сустрэў. Як інфармуе БЕЛТА, пацярпелай аказалі неабходную медычную дапамогу, пагрозы яе жыццю няма. Зламысніка пакуль не затрымалі. Міліцыя праводзіць аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы, прызначаныя экспертныя даследаванні.

Нагадаем, у тым жа Ваўкавыску 22-гадовы былы дэсантнік напаў на дваіх студэнтаў. Аднаго маладога чалавека ён збіў, распачатая крымінальная справа.

Днямі 49-гадовы жыхар Воранаўскага раёна пагражаў сваёй знаёмай... бензапілой. На шчасце, яна аказалася няспраўнай. Распачатая крымінальная справа.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі