У Ваўкавыскім раёне на звалцы пабіліся жанчыны-бамжы, адна з іх атрымала нажавое раненне

  У Ваўкавыскім раёне на звалцы пабіліся жанчыны-бамжы, адна з іх атрымала нажавое раненне

У Ваўкавыскім раёне па звалцы бамжы ўчынілі бойку, якая скончылася кровапраліццем. У выніку здарэння ў лякарні апынулася дзяўчына 1991 года нараджэння. Цяпер яе жыццю нічога не пагражае.

Канфлікт узнік паміж дзвюма жанчынамі без сталага месца жыхарства — яны не падзялілі чаргу ў сартаванні толькі што прывезеных на звалку бытавых адкідаў, бо кожная хацела быць першай. Спачатку яны проста лаяліся, а потым сталі качаць адна адну ў брудзе. У бойцы перамагла маладзейшая. Яна села зверху на пераможаную і працягвала ўтрымліваць яе на зямлі, пакуль не адчула востры боль у грудзях — гэта муж пераможанай пасля просьбаў адпусціць жонку ўдарыў дзяўчыну нажом.

Цяпер мужчыну будуць судзіць за нанясенне цяжкага цялеснага пашкоджання, перадае прэс-служба Гродзенскай абласной міліцыі.
 

Фота: svidetel24.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі